У фондах архіва-музея беражліва захоўваюцца ўнікальныя мастацкія творы, прысвечаныя Мінску – гораду, у сэрцы якога б’ецца не толькі пульс сучаснасці, але і адгалоскі яго багатага мінулага. Гэта віртуальная экспазіцыя дазваляе здзейсніць займальнае падарожжа, зірнуць на Мінск вачыма таленавітых мастакоў, якія сталі сведкамі і летапісцамі свайго часу. На выставе прадстаўлены работы вядомых майстроў, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю беларускага мастацтва: А.Марыкса, Л.Лейтмана, А.Тычыны, Я.Красоўскага, А.Астаповіча, І.Рэя, М.Блішча, З.Астаповіч-Бачаровай, М.Калініна, М.Дучыца. Кожны мазок пэндзля – гэта асобная гісторыя пра тое, як горад аднаўляўся з руін пасля цяжкіх ваенных гадоў, як ён зноў здабыў свой твар, як зараджаліся новыя мары і ідэі. На карцінах быццам ажываюць старадаўнія вулачкі, велічныя архітэктурныя ансамблі, утульныя паркі і скверы.
Віртуальная выстава “Мінск – вачыма мастакоў” – даніна павагі гораду Мінску, яго багатай гісторыі і яго таленавітым жыхарам. Яна дае магчымасць убачыць родны горад з новага боку – вачыма тых, хто змог захаваць яго душу на палатне.
БДАМЛМ запрашае вас акунуцца ў свет жывапісу, здзейсніць віртуальную вандроўку па любімым горадзе, дакрануцца да яго гісторыі, захаванай у фарбах.
Спіс выкарыстаных дакументаў:
1. А. Марыкс. “Адпачынак. Парк імя Янкі Купалы”. Кардон, тэмпера, гуаш, лак. 1975
Ф. 118. Воп. 2. Спр. 139.
2. А. Марыкс. “Тэатр оперы і балета ў Мінску”. Папера, аловак, гуаш. [1939-1941]
Ф. 118. Воп. 2. Спр.143.
3. А. Марыкс. “Мінск. Плошча Перамогі”. Папера, манатыпія, пастэль. 1963
Ф. 118. Воп. 2. Спр. 151.
4. А. Марыкс. “Прывакзальная плошча. Гарадскі пейзаж”. Папера. [1960-я]
Ф. 118. Воп. 2. Спр. 155.
5. Л. Лейтман. “Планетарый у парку імя М. Горкага”. Папера, акварэль. 1959
Ф. 91. Воп. 1. Спр. 23, Арк. 4.
6. Л. Лейтман. “Мінск”. Папера, акварэль. 1968
Ф. 91. Воп. 1. Спр. 34.
7. Л. Лейтман. “Камсамольскае возера”. Папера, акварэль, гуаш. 1965
Ф. 91. Воп. 1. Спр. 29. Арк. 2.
8. Л. Лейтман. “Дом I з’езда РСДРП”. Папера, акварэль, гуаш. 1952
Ф. 91. Воп. 1. Спр. 15. Арк. 2.
9. А. Тычына. “Галоўны ўваход на стадыён “Дынама”. Лінагравюра. [1946]
Ф. 101. Воп. 4. Спр. 103. Арк. 4.
10. А. Тычына. “Дом афіцэраў”. Лінагравюра. 1956
Ф. 101. Воп. 4. Спр. 107. Арк. 1.
11. А. Тычына. “Праспект імя І. Сталіна”. Лінагравюра. 1956
Ф. 101. Воп. 4. Спр. 106. Арк. 4.
12. А. Тычына. “Мінскі вакзал”. 1952
Ф. 101. Воп. 4. Спр. 103. Арк. 5.
13. Я. Красоўскі. “Мінск”. Лінагравюра.
Ф. 209. Воп. 1. Спр. 35. Арк.1.
14. Я. Красоўскі. “Мінск”. Лінагравюра.
Ф. 209. Воп. 1. Спр. 35. Арк. 2.
15. А. Астаповіч. Гарадскі пейзаж. Папера, акварэль. [1934]-1940
16. І. Рэй. “Аляксандраўскі сквер з відам на краму № 13”. Папера, змешаная тэхніка. [1960 – 1970- я]
Ф. 374. Воп. 2. Спр. 87.
17. М. Блішч. “Квітнеючы сад”. Папера, гуаш. 1950
Ф. 162. Воп. 1. Спр. 17. Арк. 2.
18. З. Астаповіч-Бачарова. Гарадскі пейзаж. Кардон, гуаш. [1970 – 1980-я]
Ф. 448. Воп. 1. Спр. 18.
19. М. Калінін. “Парк”. [1950 –1960-я]
Ф. 374. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 2.
20. М. Дучыц. “Пейзажы гарадскіх новабудоўляў”. Папера, акварэль, фламастар. 1964
Ф. 465. Воп. 1. Спр. 86. Арк.1.
21. М. Дучыц. “Плошча Перамогі”. Папера, фламастар. 1965
Ф. 465. Воп. 1. Спр. 91. Арк. 8.
22. М. Дучыц. “Ленінскі праспект”. Папера, фламастар. 1965
Ф. 465. Воп. 1. Спр. 93. Арк. 10.