Рэха пачаткаў: Ю.В. Тарыч і У.У. Корш-Саблін – стваральнікі беларускага ігравога кіно

У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Юрыя Віктаравіча Тарыча (1885 – 1967) і 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна (1900 – 1974), двух заснавальнікаў беларускага ігравога кіно. У беларускіх архівах захоўваецца невялікая і вельмі разрозненая частка іх дакументальнай спадчыны. Тым болей унікальны характар маюць матэрыялы пра дзейнасць гэтых вядомых рэжысёраў у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.  

Рэха пачаткаў: Ю.В. Тарыч і У.У. Корш-Саблін – стваральнікі беларускага ігравога кіно