Аратайнай душы чалавек…

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрыта выстава, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Лявона Баразны.

У фокусе – жыццё і творчасць Лявона Цімафеевіча Баразны (1928/29–1972) – выбітнага беларускага мастака, этнографа і грамадскага дзеяча.

Рыгор Барадулін пісаў: “Рэдкае гэта прозвішча – Баразна. Хлебаробнае, хлебароднае. Дарагое аратайнай душы. Як і Скарына…”. Народны паэт Беларусі параўнаў Баразну са Скарынам. Сапраўды, за 44 гады жыцця мастак шмат зрабіў для захавання беларускай культуры: на падставе сабранага ў экспедыцыях матэрыялу падрыхтаваў да друку альбомы малюнкаў “Беларускі народны арнамент Палесся” (1957), “Беларуская народная вопратка” (1958), “Арнамент Гродзеншчыны” (1960); распрацаваў сцэнічныя касцюмы для ансамбля “Песняры” і для больш як 15 самадзейных народных калектываў (за ўнёсак у развіццё мастацкай самадзейнасці быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963); сістэматызаваў і падрыхтаваў да друку (разам з М. Басалыгам) выданне “Гравюры Францыска Скарыны” (1972) і інш.

На вітрыннай выставе экспануюцца малюнкі мастака, яго фотаздымкі і інш.

БДАМЛМ

вул. Кірылы і Мяфодзія, 4

даведкі па тэлефоне: 316-47-81

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://bdamlm.by/ru/vystavy/ekspanuyutstsa/arkhiu/item/3531-aratajnaj-dushy-chalavek#sigProIdb62dfd604b