Беларускія танцы, будучы часткай сусветнай гісторыі, уносяць свой унікальны ўклад у сусветную культурную спадчыну.
“Харошкі” – гэта жывая легенда беларусаў, вядомы беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль, які знакаміты сваімі яркімі выступленнямі, жывой музыкай і аўтэнтычнымі касцюмамі. Танцы ў іх выкананні звычайна ўяўляюць сабой дынамічнае і энергічнае шэсце, у якім удзельнічае ўвесь калектыў. Праграмы ансамбля адлюстроўваюць багатую культурную спадчыну Беларусі і з'яўляюцца значнай часткай народных святаў, мерапрыемстваў і масавых гулянняў.
Калектыў быў створаны на базе самадзейнага ансамбля г.Магілёва “Вяснянка”. Сваю канцэртную дзейнасць пачаў з 1974 года пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі харэографамі Валянцінай Гаявой і Мікалаем Дудчанкам. Ужо ў 1975 годзе адбыліся першыя гастролі складу ў Даніі. У 1977 годзе “Харошкі” сталі лаўрэатам першай прэміі на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, сярод прафесійных харэаграфічных калектываў.
Загадам Міністэрства культуры БССР ад 21 лістапада 1981 г. № 180 ансамбль “Харошкі” існуе як самастойнае творчае прадпрыемства і называецца Беларускі фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі ад 15 красавіка 1999 г. № 531 Беларускаму дзяржаўнаму харэаграфічнаму ансамблю “Харошкі” прысвоена званне “заслужаны”.
Сцэнічнай пляцоўкай для “Харошак” стаў практычна ўвесь Савецкі Саюз – ад Калінінграда да Далёкага Усходу, ад Мурманска да Астрахані. Калектыў шмат гастраляваў па Сібіры і Казахстану, выступаў з канцэртамі ў Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Вядомы і ў краінах Блізкага Усходу – Сірыі, Іардане, Афганістане, Лівіі, ААЭ, а таксама ў Індыі, Японіі і Кітаі. Ансамбль і сёння працягвае паспяхова гастраляваць за мяжой.
Акрамя харэаграфіі, варта звярнуць увагу на канцэртныя касцюмы “Харошак”. Яны не толькі надаюць выступленням аўтэнтычнасць і прыгажосць, але і з'яўляюцца важным элементам перадачы культурных традыцый і нацыянальнай ідэнтычнасці праз танец. Касцюмы калектыву з'яўляюцца ўвасабленнем гістарычных перыядаў, рэгіянальных асаблівасцяў і звычаяў.
Важна адзначыць, што кожны элемент вобраза часта нясе ў сабе пэўнае значэнне, адлюстроўваючы гістарычныя, сацыяльныя і нават рэлігійныя аспекты беларускай культуры. Так беларускія касцюмы становяцца неад'емнай часткай выступленняў ансамбля “Харошкі” і важным інструментам захавання і прасоўвання багатай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь праз танец.
Прапануем вам атрымаць асалоду ад падборкай касцюмаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”!
#беларусы_са_знакам_якасці
Спіс выкарастаных дакументаў:
- BGAMLI_LA_408_1_207_0025
- BGAMLI_LA_408_1_207_0026
- BGAMLI_LA_408_1_207_0027
- BGAMLI_LA_408_1_207_0030
- BGAMLI_LA_408_1_207_0035
- BGAMLI_LA_408_1_207_0038
- BGAMLI_LA_408_1_207_0041
- BGAMLI_LA_408_1_207_0042
- BGAMLI_LA_408_1_207_0042а
- BGAMLI_LA_408_1_207_0043
- BGAMLI_LA_408_1_207_0044
- BGAMLI_LA_408_1_207_0046
- BGAMLI_LA_408_1_207_0049
- BGAMLI_LA_408_1_207_0050
- BGAMLI_LA_408_1_207_0052
- BGAMLI_LA_408_1_207_0055
- BGAMLI_LA_408_1_207_0056
- BGAMLI_LA_408_1_207_0057
- BGAMLI_LA_408_1_207_0059
- BGAMLI_LA_408_1_207_0060
- BGAMLI_LA_408_1_207_0061
- BGAMLI_LA_408_1_207_0064
- BGAMLI_LA_408_1_207_0065
- BGAMLI_LA_408_1_207_0068
- BGAMLI_LA_408_1_207_0070
- BGAMLI_LA_408_1_207_0074
- BGAMLI_LA_408_1_207_0077
- BGAMLI_LA_408_1_207_0084
- BGAMLI_LA_408_1_208_05
- BGAMLI_LA_408_1_208_010
- BGAMLI_LA_408_1_208_011
- BGAMLI_LA_408_1_208_012
- BGAMLI_LA_408_1_208_013
- BGAMLI_LA_408_1_208_015
- BGAMLI_LA_408_1_208_020
- BGAMLI_LA_408_1_209_01
- BGAMLI_LA_408_1_209_02
- BGAMLI_LA_408_1_209_09
- BGAMLI_LA_408_1_209_013
- BGAMLI_LA_408_1_209_014
- BGAMLI_LA_408_1_209_016
- BGAMLI_LA_408_1_209_017
- BGAMLI_LA_408_1_209_019
- BGAMLI_LA_408_1_209_020
- BGAMLI_LA_408_1_209_030
- BGAMLI_LA_408_1_209_042