На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР. Адным з першых і самым драматычным эпізодам пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны стала абарона Брэсцкай крэпасці.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца накіды да карцін “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” і “Жанчыны Брэсцкай крэпасці” вядомага беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі Івана Ахрэмчыка.
22 чэрвеня 2023 г.