Пра час «Узвышша». Выпуск 3

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады. Рэкамендуецца шырокаму колу чытачоў.

Змест

V Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (27.05.2005)

Міхась Мушынскі. Мемуарная і эпісталярная спадчына Кузьмы Чорнага.

Уладзімір Мархель. Раннія раманы Кузьмы Чорнага.

Уладзімір Конан. Матывы ўзвышаўскай эстэтыкі ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага.

Яўген Гарадніцкі. Экзістэнцыйнае і анталагічнае ў паэтыцы Кузьмы Чорнага.

Ігар Шаладонаў. Суадноснасць жыцця і смерці, чалавека і свету ў апавядальнай творчасці Кузьмы Чорнага.

Зінаіда Драздова. Дыялогі ў раманах Кузьмы Чорнага “Сястра” і “Зямля”.

Валерый Назараў. Гратэскава-гіпербалічныя рысы апавяданняў Кузьмы Чорнага 30-х гадоў XX стагоддзя.

Аксана Данільчык. Ваенныя раманы Кузьмы Чорнага ў кантэксце італьянскай прозы.

Тамара Тарасава. Ідэя самакаштоўнасці чалавека ў творах Міхася Зарэцкага пра калектывізацыю.

Ганна Запартыка. Постаць Кузьмы Чорнага ў дакументах архіўнага фонда Адама Бабарэкі.

Жанна Гізун. “Узвышша” як асяродак розных ідэйна-мастацкіх кірункаў.

Ірына Макарэвіч. “Там родны кут, які мне мілы…” (лісты Кузьмы Чорнага і Пімена Панчанкі да Алеся Кучара).

Зінаіда Антановіч. Максім Лужанін ‒ паплечнік Кузьмы Чорнага.

Людміла Ніжэвіч. Дзе прайшло маленства.

VI Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі і 80-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага аб'яднання "Узвышша" (26.05.2006)

Міхась Мушынскі. Аповесць Змітрака Бядулі “Набліжэнне” ў сучасным успрыманні.

Ефим Плавник. Воспоминания об отце.

Эмануіл Іофе. Уклад Змітрака Бядулі ў беларускую культуру.

Уладзімір Конан. Праблема эстэтыкі ў ранняй публіцыстыцы Змітрака Бядулі.

Жанна Шаладонава. Духоўна-творчы статус паэта ў Змітрака Бядулі і Тараса Шаўчэнкі.

Яўген Гарадніцкі. Асаблівасці мастацкага свету Змітрака Бядулі.

Міхась Кенька. Змітрок Бядуля ‒ перакладчык.

Валерый Назараў. Выкрывальны смех “Сярэбранай табакеркі”.

Віктар Жыбуль. Цвёрдыя формы верша ў творчасці Змітрака Бядулі і Ізраіля Плаўніка.

Эма Золава. З гісторыі стварэння і публікацыі рамана Змітрака Бядулі “Язэп Крушынскі”.

Зінаіда Антановіч. Адбітак грамадска-палітычных падзей пачатку XX стагоддзя на даследаванні Змітрака Бядулі “Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках”.

Ганна Запартыка. “І сэрца свой боль гаварыла…” (новыя знаходкі з архіва Змітрака Бядулі).

Таццяна Кекелева. Агляд дакументаў Змітрака Бядулі з фондаў БДАМЛМ.

Галіна Акуліч. Творчасць Змітрака Бядулі ў выхаванні школьнікаў.

Инна Герасимова. Творчество Змитрака Бядули ‒ пример взаимовлияния белорусской и еврейской культур.

Николай Илькевич. Тайна кировского ареста Антона Адамовича. 1937 год.

Аляксей Каўка. У палоне высокай тугі: крывіцкае пакліканне Уладзіміра Жылкі.

Аксана Бязлепкіна. Літаратурныя маніфесты: тэорыя і практыка.

Жанна Гізун. Тыпалагічныя падабенствы ідэйна-эстэтычных праграм “Узвышша” і “Перавала”.

Мікола Мікуліч. Паэзія Анатоля Бярозкі як духоўна-мастацкая сістэма.

Ігар Шаладонаў. Пошукі духоўна-сацыяльнай гармоніі ў апавяданнях Міхася Зарэцкага 20-х гадоў XX стагоддзя.

Зінаіда Драздова. Мастацкі дыялог у раманах Міхася Зарэцкага “Сцежкі-дарожкі” і “Вязьмо”.

Таццяна Махнач. З гісторыі выдання твораў Анатоля Бярозкі (Мацвея Рэпкава-Смаршчка).

Аксана Данільчык. Літаратурны рух у Беларусі і ў Італіі ў 20‒30-я гады XX стагоддзя.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва: Мінск: РІВШ
  • Год: 2007
  • Назва: Пра час «Узвышша». Выпуск 3
  • Аўтар: Уклад. Г.В. Запартыка, Т.В. Кекелева, У.Г. Кулажанка; навук. рэд. М.І. Мушынскі
  • Старонкi: 310 с.