Вітаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў культуры, літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі, кінематографа.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 25 верасня 2023 г. на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.
Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць у штогадовым альманаху БДАМЛМ “Аўтограф”. У сувязі з тым, што альманах з 2024 г. трансфармуецца ў навуковае выданне з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, пададзены тэкст артыкула мусіць уключаць наступныя элементы:
- прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў) артыкула, яго назву;
- адрас электроннай пошты;
- анатацыю на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах памерам 100–150 слоў, ключавыя словы артыкула;
- уводзіны;
- асноўную частку, якая можа ўключаць фотаздымкі, табліцы, графікі і іншы ілюстрацыйны матэрыял;
- заключэнне, дзе дакладна сфармуляваны вынікі;
- спіс выкарыстаных крыніц;
- дату паступлення артыкула ў рэдакцыю.
Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 20 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Тэкставая інфармацыя мусіць быць запісаная ў фармаце Word, дапускаецца мінімальнае фарматаванне (шрыфт Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см, вылучэнні або курсівам, або паўтлустым курсівам).
Уся нятэкставая інфармацыя на электронных носьбітах павінна не толькі знаходзіцца ў тэксце ў фармаце Word, але і быць прадублявана ў любым графічным фармаце (jpg, tiff; 300 dpi).
Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2006 № 2, апублікавана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка 2006 г., № 41, 7/603).
Тэрмін падачы артыкулаў – да 31 снежня бягучага года.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.
ЗАЯЎКА
удзельніка ХХІ АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ
5 кастрычніка 2023 г., г. Мінск
Прозвішча_________________________________________________________
Імя________________________________________________________________
Імя па бацьку_____________________________________________________
Пасада___________________________________________________________
Поўная назва ўстановы____________________________________________
Вучоная ступень, вучонае званне__________________________________
Паштовы адрас арганізацыі_______________________________________
Кантактны тэлефон, факс, e-mail__________________________________
Тэма даклада_____________________________________________________