07.06.2023

Правядзенне экскурсіі

7 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведала група ад Дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска”.

Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль распавёў наведвальнікам пра фонды архіва-музея, асаблівасці работы з дакументамі асабістага паходжання, пазнаёміў з працай чытальнай залы. Вядучы архівіст Наталля Мізон правяла экскурсію па выставе “Чалавек палымянага сэрца” да 120-годдзя рэжысёра, педагога, актрысы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Любові Мазалеўскай.