1 чэрвеня 2025 г. на сайце БелТА апублікавана інтэрв’ю загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Веры Валянцінаўны Бірулі “Ішлі праз балоты, выступалі на лясных палянах. Як артысты набліжалі перамогу, падтрымліваючы баявы дух салдат”, прысвечанае дзейнасці артыстаў у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу В.В.Біруля надала стварэнню і дзейнасці першай эстрадна-тэатральнай брыгады для абслугоўвання дзеючых часцей Чырвонай Арміі.

 

Беларускі  дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) шчыра віншуе ўсіх дзяцей і дарослых з Міжнародным днём абароны дзяцей! Няхай кожнае дзіця расце ў любові, бяспецы і шчасці, а творчасць і дабрыня заўсёды будуць суправаджаць іх жыццё!

 

Старонка 26 з 221