- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

27 жніўня 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва папоўніліся сямейным архівам Галіны Аляксееўны і Леаніда Яўсеевіча Дзягілевых. Гэты каштоўны дар быў перададзены іх дачкой – мастаком-іканапісцам Ксеніяй Леанідаўнай Дзягілевай.
15 жніўня 2025 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі “Збяром школьны партфель разам”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”, адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — старшыні першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ветліва запрашае прыняць удзел у XXIII Архіўных чытаннях «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаных 65-годдзю архіва-музея. Яны адбудуцца 16 кастрычніка 2025 года.
13 жніўня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэпубліканскі саюз моладзі” (далей — БРСМ) архіва-музея. У сходзе прынялі ўдзел Іван Аляксандравіч Лабовіч, Наталля Дзмітрыеўна Кручок, Любоў Аляксандраўна Рымарава, Дар’я Аляксандраўна Рэдзько і Маргарыта Сяргееўна Макаранка. У якасці ганаровага госця прысутнічаў дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) падрыхтаваў віртуальную дакументальную выставу да 120-гадовага юбілею паэта, публіцыста і вучонага Пятра Глебкі (1905-1969) – “Дакумент і рамантыка”.