15.08.2025

Запрашаем на XXIII Архіўныя чытанні «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаныя 65-годдзю Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ветліва запрашае прыняць удзел у XXIII Архіўных чытаннях «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаных 65-годдзю архіва-музея. Яны адбудуцца 16 кастрычніка 2025 года.

 

 Асноўныя тэмы абмеркавання:

  • Асаблівасці камплектавання, захаваня і выкарыстання нацыянальнай літаратурнай і мастацкай спадчыны ў архівах, музеях і бібліятэках
  • Сучасныя метады і падыходы да архіўнай справы
  • Супрацоўніцтва архіваў з установамі навукі, культуры і адукацыі
  • Архівы і сродкі масавай інфармацыі
  • Архіўныя дакументы і музейныя прадметы як даследчая крыніца
  • Мінулае, сучаснае і перспектывы развіцця архіўнай справы Беларусі
  • Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва: вопыт даўжынёю ў 65 гадоў
  • Асабістыя фонды і архіўныя дакументы дзеячоў літаратуры і мастацтва (юбіляры 2025 г.)

Дасылайце свае заяўкі да 8 кастрычніка 2025 года на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..