Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фондаў Васіля Віткі (Цімохі Васільевіча Крысько) – выбітнага паэта, празаіка, драматурга, крытыка, педагога, у 1957 – 1974 гг. галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, паэтычны талент якога асабліва выявіўся ў твopax для дзяцeй.

30 мая 2025 года санітарнае звяно БДАМЛМ у складзе: камандзіра санітарнага звяна – Н.П.Прынько, сандружыннікаў – М.А.Філімонцавай, Н.А.Кручок, І.Г.Максімавіч прынялі ўдзел у ролі назіральнікаў штогадовых раённых спаборніцтваў санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г. Мінска, арганізаваных у адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сілаў Цэнтральнага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС на 2025 год.

 

29 мая 2025 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся круглы стол “Кінафотадакумент як гістарычная памяць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, арганізаваны Цэнтрам даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеем і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў.

29 мая 2025 года адбыўся III агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве.

 

28 мая 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі выставу “Шляхам гадоў...” у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Гэтая выстава з'яўляецца сумесным праектам літаратурнага музея Янкі Купалы і БДАМЛМ, прысвечаным стагоддзю прысваення Янку Купалу высокага звання першага народнага паэта Беларусі.

 

28 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі часовую экспазіцыю ў Міжнародным выставачным цэнтры Belexpo «Дарога да перамогі», прымеркаваную 80-годдзю Вялікай Перамогі.

 

Старонка 6 з 200