10 сакавіка 2026 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі сінагогу “Хабад” (з іўрытуחב"ד – “мудрасць”, “разуменне”, “веда”) – прадстаўніцтва адной з плыняў хасідзізму на Беларусі.
Улічваючы вялікую колькасць фондаў дзеячаў яўрэйскага паходжання ў БДАМЛМ (артыстаў Юдзіфі Арончык і яе мужа Марка Моіна, Соф’і Друкер (і яе мужа дзеяча культуры Гірша Прагіна), Рыты (Рэвекі) Млодак і інш., дзеячкі культуры Фаіны Алер (і яе дачкі тэатразнаўцы Клары Кузняцовай), камапазітараў Генрыха Вагнера, Марка Шнэйдэрмана і інш., літаратараў Рыгора Бярозкіна, Паўла Кабзарэўскага (Фавія Гардона), Лазара Кацовіча, Навума Кісліка, Маісея Кульбака, Алеся (Айзіка) Кучара, Аркадзя Маўзона (Арона Маўшэнзона), Ісака (Айзіка) Платэра, Рыгора (Гіршы) Рэлеса, Ізі Харыка і інш., мастакоў Льва Лейтмана (і яго дачкі мастацтвазнаўцы Фрумы Лейтман), Лазаря Рана, Сямёна Школьнікава (і яго зяця памочніка рэжысёра мінскіх тэатраў Аляксандра Сагальчыка) і інш., музыказнаўцаў Ізідара і Сімы Нісневічаў, мастацтвазнаўцы Сендэра Палееса і інш.), наведванне цэнтраў яўрэйскага жыцця дазваляе больш поўна разумець культуру прадстаўнікоў гэтага асяродка, кантэкст стварэння тых ці іншых мастацкіх твораў і, праз гэта, больш дасканала апісваць фонды.

