100 гадоў – не проста значны адрэзак часу. Гэта цэлая эпоха ў жыцці некалькіх пакаленняў складальнікаў, мастакоў, рэдактараў і, нарэшце, чытачоў. Доўгі шлях ад артыкулаў пра змаганне за перавышэнне пяцігадовых планаў савецкай прамысловасцю да апісання сучасных тэндэнцый сусветнай моды. Віртуальная выстава дэманструе, як змяняліся змест і роля дзіцячай прэсы ў жыцці нашага грамадства ў акрэслены гістарычны перыяд.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва зычыць часопісу “Бярозка” не спыняць сваёй плённай працы і надалей радаваць сваімі публікацыямі дзяцей і дарослых!
Падрабязней з віртуальнай выставай “Ад змагання за пяцігодкі да фільма пра Барбі” можна пазнаёміцца па спасылцы https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4315-ad-zmagannya-za-pyatsigodki-da-filma-pra-barbi-da-100-goddzya-chasopisa-byarozka