08.09.2025

Удзел БДАМЛМ у Дні беларускага пісьменства

6 і 7 верасня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, які сёлета прымала Ліда.

 

Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля і вядучы архівіст Н.А.Мізон прадставілі ўвазе гасцей і ўдзельнікаў свята банэрную выставу “Народныя пісьменнікі Беларусі”, падрыхтаваную на аснове фондаў архіва-музея.

На пляцоўцы, якая прадстаўляла Мінск, разгарнулася маштабная экспазіцыя навінак беларускага кнігадрукавання, гучалі вершы і песні ў аўтарскім выкананні сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Наталля Аляксандраўна Мізон выступіла з дакладам аб значэнні архіўных дакументаў у захаванні духоўнай і культурнай спадчыны Беларусі, падкрэсліўшы іх неацэнную ролю ў вывучэнні і папулярызацыі беларускай літаратуры.

Наведвальнікі свята з вялікай цікавасцю знаёміліся з прадстаўленымі на выставе архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры. Унікальныя дакументы выклікалі жывы водгук і дазволілі дакрануцца да гісторыі беларускага пісьменства.

Удзел БДАМЛМ у Дні беларускага пісьменства стаў важнай падзеяй, якая садзейнічала папулярызацыі беларускай літаратуры і архіўнай справы. Гэтае свята з'яўляецца сімвалам умацавання духоўных каштоўнасцей, вучыць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць свой край і паважаць продкаў.

Галерэя малюнкаў