- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
29 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы “1.1.1”, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Праект быў рэалізаваны ў рамках супрацоўніцтва БДАМЛМ з установамі культуры Ушацкага раёна.
26 чэрвеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале «Вучоны – наватар, педагог, воін (да 100-годдзя з дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара Кіма Барысавіча Гельмана-Вінаградава)». Мерапрыемства з’яўлялася сумеснай ініцыятывай гістарычнага факультэта БДУ і Гісторыка-архіўнага інстытута Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Форум прайшоў у вочна-дыстанцыйным фармаце на базе гістарычнага факультэта БДУ.
27 чэрвеня 2025 года вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.П.Прынько і В.І.Мазалеўская на чале з дырэктарам архіва-музея А.А.Макаранка правялі навучальны семінар для работнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, адказных за вядзенне справаводства і архіва.
25 чэрвеня 2025 года, у дзень 120-годдзя народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку” ў Літаратурным музее Петруся Броўкі, прымеркаванай да юбілею народнага паэта Беларусі.
25 чэрвеня 2025 года, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Н.А.Мізон прыняла ўдзел у круглым стале і выступіла з паведамленнем “Лісты Петруся Броўкі да Яўгена Мазалькова – эпісталярый, што адкрывае свет паэта (з дакументаў БДАМЛМ)”. Мерапрыемства адбылося ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі і было прымеркавана да юбілею народнага паэта Беларусі.
24 чэрвеня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Кузьма Чорны: пра чалавека, жыццё, беларускае”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу «Лідзія Арабей: сэрцам да Цёткі, словам да людзей…», прысвечаную беларускай пісьменніцы і літаратуразнаўцы Лідзіі Львоўне Арабей, якой 27 чэрвеня 2025 года спаўняецца 100 год.
20 чэрвеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме: «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».
16 чэрвеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прамым эфіры праграмы “Дыялогі пра культуру” з вядучай Алай Івановай на канале “Культура” Беларускага радыё.
15 чэрвеня 2025 года на тэлеканале “Беларусь 3” у праграме “Культурны тыдзень” выйшаў у эфір рэпартаж, прысвечаны святкаванню 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).
13 чэрвеня 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Наталля Аляксандраўна Мізон прыняла ўдзел у здымках праграмы “Вайна між радкоў”, якую рыхтуе тэлерадыёкампанія “Гомель”.