У ходзе правядзення семінара былі разгледжаны пытанні аб змяненні заканадаўчых норм у сферы справаводства і архіўнай справы, аб парадку дзейнасці экспертнай камісіі арганізацыі, складанні наменклатуры спраў у арганізацыі, патрабаваннях па афармленні і фарміраванні спраў, падрыхтоўцы і іх перадачы на захоўванне ў архіў. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню вопісаў спраў пастаяннага і часовага захоўвання, парадку знішчэння дакументаў са скончанымі тэрмінамі захоўвання.
Правядзенне навучальных семінараў дае магчымасць актуалізаваць існуючыя веды работнікаў арганізацый — крыніц камплектавання дзяржаўных архіваў, палепшыць арганізацыю дакументаабароту, аптымізаваць працэс работы з архівам і забяспечыць доступ да неабходнай інфармацыі.