07.06.2024

Рэалізацыя рэспубліканскай акцыі "Архівы - школе" ў БДАМЛМ

6 чэрвеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для студэнтаў 3 курса (групы № 2) спецыяльнасці “дакументазнаўства” завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.

Знаёмства з БДАМЛМ пачалося з экскурсіі па архіве-музеі і прадоўжылася аглядам складу дакументаў фондаў пад куратарствам вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В. Кекелевай.

Вопытам арганізацыі дзяржаўнага ўліку ў БДАМЛМ падзялілася вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю. Студзінская.

Рэалізацыя тэарэтычнага боку працягнулася пад кіраўніцтвам дырэктара БДАМЛМ А.А. Макаранка падчас чытання лекцыі: «Арганізацыя забеспячэння захаванасці, стварэнне і развіццё навукова-даведачнага апарата, выкарыстанне архіўных дакументаў».

Будучыя гісторыкі-дакументазнаўцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй БДАМЛМ, каштоўнымі дакументамі і прадметамі. Экскурсія стала цікавым і пазнавальным досведам для навучэнцаў, што дазволіла ім паглыбіць свае веды пра гісторыю і культуру Беларусі.

Галерэя малюнкаў