05.06.2024

А.М. Карлюкевіч прэзентаваў БДАМЛІ шэраг новых выданняў беларускіх пісьменнікаў

31 мая 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў пісьменнік, краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст, дзяржаўны дзеяч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар і галоўны рэдактар  выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч.

Ён перадаў на захаванне ў БДАМЛМ шэраг новых выданняў, два з якіх – яго ўласныя.  У першай кнізе – “Беларусь – Китай. Литературное братство” чытач знойдзе нарысы і эсэ, развагі і інтэрв’ю, дзе апавядаецца пра сённяшнія і ўчарашнія беларуска-кітайскія літаратурныя і культурныя сувязі. У другой –   “Дарогі да Паднябеснай” – сабраныя інтэрв’ю з вядомымі кітайскімі літаратарамі і і беларускімі перакладчыкамі кітайскай літаратуры.

У кнігах “Избранные произведения Алеся Бадака” і  “Избранные произведения современных белорусских писателей”  змешчаны пераклады на беларускую мову твораў беларускіх аўтараў. 

Аляксандр  Мікалаевіч Карлюкевіч актыўна займаецца развіццём беларуска-кітайскіх сувязяў, спрыяе падрыхтоўцы і публікацыі твораў кітайскіх пісьменнікаў на беларускую мову і беларускіх – на кітайскую.