Ён перадаў на захаванне ў БДАМЛМ шэраг новых выданняў, два з якіх – яго ўласныя. У першай кнізе – “Беларусь – Китай. Литературное братство” чытач знойдзе нарысы і эсэ, развагі і інтэрв’ю, дзе апавядаецца пра сённяшнія і ўчарашнія беларуска-кітайскія літаратурныя і культурныя сувязі. У другой – “Дарогі да Паднябеснай” – сабраныя інтэрв’ю з вядомымі кітайскімі літаратарамі і і беларускімі перакладчыкамі кітайскай літаратуры.
У кнігах “Избранные произведения Алеся Бадака” і “Избранные произведения современных белорусских писателей” змешчаны пераклады на беларускую мову твораў беларускіх аўтараў.
Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч актыўна займаецца развіццём беларуска-кітайскіх сувязяў, спрыяе падрыхтоўцы і публікацыі твораў кітайскіх пісьменнікаў на беларускую мову і беларускіх – на кітайскую.