RU
Паважаныя карыстальнікі!
Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у БДАМЛМ ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.
Перад накіраваннем электронных зваротаў просім вас азнаёміцца з нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Об обращениях граждан и юридических лиц".
- Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 "Об утверждении Положения о порядке ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц в государственных органах, иных организациях, у индивидуальных предпринимателей".
Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- сутнасць звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Спосаб падачы электроннага звароту грамадзяніна: пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўнае найменаванне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- сутнасць звароту;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца), упаўнаважанага падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Спосаб падачы электроннага звароту юрыдычнай асобы: пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас пошты, які ўказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна альбо месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы ўпаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, альбо якім, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, устаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Адказ архіва-музея на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. (017) 200-51-20, belcom@archives.gov.by). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-13:00, 14:00-18:00.
Вышэйстаячая ўстанова
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. 200-86-87, ). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-18:00, абедзенны перапынак 13:00-14:00.
Міністр юстыцыі – Хаменка Сяргей Мікалаевіч. Прыёмная: (017) 306-37-28. Асабісты прыём – першая серада кожнага месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў трэці і чацвёрты аўторак кожнага месяца з 14.00 да 18.00 па тэл. 200-86-87).
Першы намеснік міністра – Філіпава Наталля Мікалаеўна. Прыёмная: (017) 200-38-77. Асабісты прыём – пятая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-38-77).
Намеснік міністра – Касцюкевіч Дзмітрый Алегавіч. Прыёмная: (017) 200-53-00. Асабісты прыём – другая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-53-00).
Намеснік міністра – Кот Алег Мікалаевіч. Асабісты прыём – чацвёртая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-38-77).
Намеснік міністра – Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч. Прыёмная: (017) 200-96-84. Асабісты прыём – трэцяя серада месяца 8.00-13.00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-96-84).
Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. (017) 200-51-20, belcom@archives.gov.by). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-13:00, 14:00-18:00.
Дырэктар Дэпартамента – Кураш Віктар Іосіфавіч.
Графік прыёму: кожны чацвер 8:00-13:00, каб. 201, вул. Калектарная, 10, (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-51-20).
Першы намеснік дырэктара Дэпартамента – Ледаўская Вольга Аляксандраўна.
Намеснік дырэктара Дэпартамента – Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч.
Вы можаце выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікамі БДАМЛМ на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязна пра Партал рэйтынгавай ацэнкі можна даведацца па спасылцы.