Супрацоўнікі БДАМЛМ аказалі садзейнічанне ў падборы тэматычнага матэрыялу да фільма (сцэнарыі па творах У. Быкава, фатаграфіі здымачнага працэсу, кінапроб артыстаў і інш.) і прынялі ўдзел у здымках сюжэту.
Фільм раскажа пра найбольш значныя творы. Асаблівая ўвага будзе нададзена самым вядомым экранізацыям: «Альпийская баллада», «Восхождение», «Долгие вёрсты войны», «Знак беды», «Дожить до рассвета» і іншыя.
У фільме плануюць прыняць удзел народны артыст РФ Барыс Шчарбакоў, народны артыст РСФСР Станіслаў Лобшын, народная артыстка РСФСР Святлана Кручкова, заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, рэктар Літаратурнага інстытута ім. А. М. Горкага Аляксей Варламаў і іншыя.