Выстава з фондаў БДАМЛМ “Закаханая ў творчасць”, падрыхтаваная адмыслова да юбілейных падзей, дэманструе мастацкую спадчыну З. Астаповіч-Бачаровай. Унучка мастачкі Алена Дзмітрыеўна Смірнова і мастацтвазнаўца Надзея Міхайлаўна Усава дапамаглі прысутным даведацца больш пра Зінаіду Астаповіч-Бачарову, распавялі пра яе мастацкія густы і жыццёвыя звычкі.
Для ўдзельнікаў круглага стала была арганізавана экскурсія ў фондасховішчы архіва-музея, дзе спецыялісты змаглі абмеркаваць пытанні захаванасці дакументаў і твораў мастацтва.
У межах мерапрыемства былі прэзентаваны і перададзены ў фонды БДАМЛМ кніга “Зінаіда Астаповіч-Бачарова” (аўтар – Усава Н.М.), а таксама паштоўкі з выявамі карцін мастачкі. Фільм “Мне – 91 год” (сцэн., рэж. У. Сцяпан) стаў кульмінацыяй імпрэзы.