Да Бабруйска была прыкавана ўвага савецкай разведкі, як да важнага апорнага пункта групы нямецкіх армій “Цэнтр”. Шашэйная дарога Масква – Варшава ў мястэчку Доўна за Дняпром перасякалася з аўтамагістраллю Адэса – Ленінград. Ад Бабруйска ішлі шашэйныя дарогі на Мінск, Магілёў, Глуск. З вялікай напругай працавала і чыгунка Мінск – Гомель. І як ні стараліся партызаны паралізаваць варожыя камунікацыі, нямецкі транспарт усё ж функцыянаваў. Велізарная крэпасць, мноства ацалелых будынкаў былі добрай базай для адпачынку і перафармавання частак, размяшчэння шпіталяў, майстэрняў па рамонце тэхнікі, стварэння складоў і ваенных баз.
Ваенны аэрадром, які немцамі ўвесь час пашыраўся, стаў базай бамбавальнай авіяцыі.
Нямецкі гарнізон Бабруйска заўсёды быў шматлікім. Тут былі сканцэнтраваны многія іх карныя і разведачныя – ГФП, СД, “Абвер”, гестапа, разведаддзел 9 нямецкай арміі (“Зондарштаб-9”), якім кіраваў заўзяты фашыст Г. Мюлер…
Бабруйск быў акупаваны немцамі 28 чэрвеня 1941 года. Бабруйчане адразу ж сталі на шлях узброенай барацьбы з фашыстамі. У кнізе "Памяць" змяшчаюцца звесткі, што Бабруйскае падполле пачало дзейнічаць са жніўня 1941-га. Хоць не цяжка выказаць здагадку, што патрыятычны супраціў бярэ свой пачатак з самых першых дзён акупацыі.
752-і партызанскі атрад створаны ў 1941 годзе з бабруйскіх падпольшчыкаў, вымушаных пакінуць акупаваны Бабруйск з-за выхаду на іх след гестапа.
У канцы ліпеня 1941 года Віктар Ільіч Лівенцаў апынуўся ў акупаваным Бабруйску, дзе пачаў ствараць падпольную групу. Неўзабаве яны звязаліся з мясцовымі камсамольскімі падпольнымі групамі. Аб'яднаўшы іх, Лівенцаў ўзначаліў падпольную арганізацыю. Спачатку змайстравалі сабе і іншым падробленыя дакументы, потым сталі прымаць зводкі Саўінфармбюро, перапісваць іх на ўлёткі і распаўсюджваць па горадзе, збіраць зброю, знішчаць асобных гітлераўцаў. Хутка на след падполля напала гестапа. Лівенцаў прапанаваў усім сысці ў лес і там працягнуць барацьбу.
У канцы лістапада 1941 года каля 400 чалавек было выведзена ў партызанскія атрады Кастрычніцкага раёна. Гэта быў адзіны выпадак вываду буйной падпольнай арганізацыі ў лес без правалу. У гэтым была вялікая заслуга таленавітага арганізатара падполля Віктара Лівенцава.
Сышоў з таварышамі па супраціву і Пётр Стержанов, які арганізаваў выпуск не толькі ўлётак, але і газеты народных мсціўцаў.
Яшчэ адным актыўным удзельнікам падполля ў нашым горадзе быў Дзмітрый Ляпёшкін – камандзір артылерыйскага дывізіёна, які прарваўся ў тыл ворага і таксама стварыў у Бабруйску сваю нелегальную групу. А калі ён пазнаёміўся з Лівенцавым, то адвёў яе ў лес і ўліўся ў склад 752-га атрада, дзе вырас да камісара 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады.
1‑я Бабруйская партызанская брыгада пад камандаваннем 25‑гадовага палкоўніка Віктара Ільіча Лівенцава дзейнічала ў Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці і Парыцкім раёне Палескай вобласці.
В.І. Лівенцаў уласнаручна стварыў клішэ для новай газеты “Бабруйскі партызан”, якая неўзабаве стала друкавацца ў атраднай друкарні.
Партызаны актыўна прымалі ўдзел у “Рэйкавай вайне” на сваім участку каля Бабруйска (трымалі пад наглядам Бабруйск, Асіповічы, Жлобін). “На станцыі Асіповічы партызаны Лівенцава паставілі дзве магнітныя міны на цыстэрны з гаручым. Па суседстве стаялі яшчэ некалькі эшалонаў. Міны рванулі – і пачалася Вогненная феерыя. Было пашкоджана пяць паравозаў, згарэлі 8 цыстэрнаў з авіямаслам, 33 вагоны з авіябомбамі, 23 платформы з бензінам, 30 вагонаў са снарадамі, 15 вагонаў з прадуктамі, 8 танкаў. Выведзеныя з ладу будынак паравознага дэпо, блокпост, склады з вуглём” (Па матэрыялах Кнігі “Людзі легенд”. 3-е выданне. Мн., 1968).
Брыгада Лівенцава перажыла некалькі блакад, чатыры разы ёй даводзілася прарываць варожае асяроддзе.
За час акупацыі падпольшчыкі вывелі з горада і навакольных населеных пунктаў у партызанскія атрады каля 4 тысяч чалавек. Нягледзячы на масавыя арышты і тэрор, падпольны рух у Бабруйску дзейнічаў да вызвалення горада войскамі Чырвонай Арміі.
Брыгада В.І. Лівенцава трымала абарону на ўчастку “сапраўднага” фронту, пакуль не падцягнуліся галоўныя сілы Чырвонай Арміі. 1-я Бабруйская партызанская брыгада стала годным папаўненнем гвардзейскім часцям 1-га Беларускага фронту.
Колькасны склад брыгады на дзень расфарміравання – 1127 партызан.
З іх:
* мужчын — 1007
* жанчын — 120
* беларусаў — 518
* рускіх — 415
* украінцаў — 50
* іншых нацыянальнасцяў — 144
* членаў ВКП (б) — 57
* кандыдатаў — 59
* членаў ВЛКСМ — 200
* беспартыйных — 811
Камандзір брыгады
* Лівенцаў Віктар Ільіч Люты 1943 – снежань 1943
Камісар
* Ляпёшкін Дзмітрый Аляксандравіч Люты 1943 – снежань 1943
Начальнік штаба
* Крамянёў Сяргей Зіноўевіч Люты 1943 – снежань 1943
Пасля вызвалення Беларусі камандзір народных мсціўцаў па загадзе партыйнага кіраўніцтва застаўся на тэрыторыі нашай рэспублікі. Як і большасць партызанскіх камбрыгаў, Лівенцаў прымаў удзел у аднаўленні нашай Радзімы.
1-ая Бабруйская брыгада ўнесла значны ўклад у перамогу над нацысцкай Германіяй, за што была ўдастоена многіх узнагарод і ушанаванняў.
Прапануем пазнаёміцца бліжэй з 1-й Бабруйскай партызанскай брагадай праз фота, малюнкі і схемы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва!
Спіс выкарыстаных дакументаў:
1. 88_3_512_1 – Фатаграфія В.І.Лівенцава – камандзіра 1-ай Бабруйскай партызанскай брыгады, індывідуальная. [1940-я гг.]
2. 88_3_512_2 – Фатаграфія В.І.Лівенцава – камандзіра 1-ай Бабруйскай партызанскай брыгады, індывідуальная. [1940-я гг.]
3. 88_3_516_8 – 1-ая Бабруйская партызанская брыгада. 1943 г.
4. 88_3_516_4 – Камандаванне партызанскай за выпускам газеты “Бобруйский партизан”. 1943 г.
5. 88_3_516_5 – Камандны састаў 1-й Бабруйскай парызанскай брыгады. 1943 г.
6. 88_3_516_7 – Камсамольцы. [1942 – 1943 гг.]
7. 88_3_516_6 – Група пінскіх партызан; камандаванне двух брыгад (Пінская і імя Молатава) у вёсцы Зялёнае Калена. 1943 г.
8. 88_3_516_3 – Партызаны каля штабной зямлянкі. 1943 г.
9. 88_3_516_2 – Провады Камарова (Каржа) у Маскву. Ленінскі р-н. 30.04.1943 г.
10. 88_3_516_1 – Партызаны [1-й Бабруйскай партызанскай брыгады]. 1943 г.
11. 88_3_520_1 – Асіповіцкі раён. Лясы ў раёне вёскі Заельнік. Унутраны выгляд зямлянкі. Малюнак Л.Бойкі. Люты 1943 г.
12. 88_3_520_2 – Асіповіцкі раён. Лясы ў раёне вёскі Заельнік. Знешні выгляд зямлянкі. Малюнак Л.Бойкі. Люты-красавік 1943 г.
13. 88_3_521_9 – Л. Бойка і інш. Фатаграфіі малюнкаў з жыцця Бабруйскай партызанскай брыгады і інш. [1940-я гг.]
14. 88_3_521_2 – Партызаны вывучаюць кулямёт. Атрад 752. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
15. 88_3_521_1 – Партызан у трафейнага кулямёта. Атрад 752. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
16. 88_3_521_3 – Фатаграфія малюнка з жыцця Бабрйскай партызанскай брыгады і інш. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
17. 88_3_521_4 – Партызаны атрада 752. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
18. 88_3_521_5 – Зямлянка ў лагеры атрада 752. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
19. 88_3_521_6 – Падпольная друкарня атрада 752. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
20. 88_3_521_5 – Атрад 752 на пасту. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
21. 88_3_521_8 – Партызан Алег. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
22. 88_3_521_10 – Партызан Ляпёшкін. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
23. 88_3_521_11 – Сакратар Бабруйскага падпольнага райкама камсамола М.I.Семісалаў. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
24. 88_3_521_12 – Сакратар Бабруйскага падпольнага райкама камсамола М.I.Семісалаў. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
25. 88_3_521_13 – Начальнік штаба 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады Сяргей Зіноўевіч Крамнёў. Аўтар малюнка – Л. Бойка. [1940-я гг.]
26. 88_3_522_3 – Хата на вуліцы Сацыялістычная ў г. Бабруйске, дзе знаходзілася падпоьная кватэра і радыёпрыёмнік.
27. 88_3_522_1 – Карта дыслакацыі партызанскіх атрадаў і брыгвд Бабруйскай вобласці. 1944 г. (фотакопіі – [1960-я гг.])
28. 88_3_522_2 – Схема баявога шляху і дыверсій 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады Героя Савецкага Саюза Лівенцава В.І. 1941 – 1944 г. (фотакопіі – [1960-я гг.])
29. 500_1_616_5 – Фатаграфія падзей беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Савецкая артылерыя на агнявой пазіцыі перад пачаткам Бабруйскай аперацыі. Чэрвень 1944 г.
30. 500_1_616_7 – Фатаграфія падзей беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Бабруйская аперацыя. Савецкія воіны ўступаюць у Бабруйск. 1944 г.
31. 500_1_616_7 – Фатаграфія падзей беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Бабруйскі “кацёл”. Гітлераўцы, узятыя ў палон пад Бабруйскам. 1944 г.
32. 500_1_616_9 – Фатаграфія падзей беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Бабруйская аперацыя. Разбітая тэхніка ворага ў раёне Бабруйска. 1944 г.