Выстава “Кожная роля – галоўная” прысвечана 120-годдзю вядомай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі СССР Стэфаніі Міхайлаўны Станюты. З багатага асабістага фонда Стэфаніі Станюты для юбілейнай выставы адабрана частка дакументаў, якія паліфанічна раскрываюць жыццёвы і творчы лёс вялікай актрысы. Гэта фотаздымкі і тэксты роляў, рукапісы і малюнкі, ліставанне з роднымі і знаёмымі, водгукі крытыкаў і прыхільнікаў, дакументы творчай, грамадскай, аматарскай дзейнасці і інш. Фонд Стэфаніі Міхайлаўны, які захоўваецца ў БДАМЛМ, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай па вывучэнні асабістай і творчай спадчыны актрысы.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот