Літаратурна-дакументальная выстава “Я справай абраў сабе слова…”, прысвечаная 100-годдзю Навума Зіноўевіча Кісліка

Літаратурна-дакументальная выстава “Я справай абраў сабе слова…” прысвечана жыццю і творчасці Навума Зіноўевіча Кісліка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў БССР, якому 26 верасня 2025 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.

Экспазіцыю выставы склалі дакументы з фонду Н.З. Кісліка,  што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэта рукапісы вершаў, творчыя напрацоўкі, нататнікі з вершамі, рэцэнзіі, фатаграфіі з сябрамі, ліставанне з літаратарамі, калегамі, віншавальныя паштоўкі. Дадзеныя архіўныя матэрыялы распавядаюць аб няпростым жыццёвым і творчым шляху паэта-франтавіка.

Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю Навума Зіноўевіча не толькі як паэта, але таксама з яго працай у якасці перакладчыка.