Міхась Лынькоў (1899 - 1975) - адна з вызначальных постацей беларускай савецкай літаратуры XX стагоддзя. Выстава “Міхась Лынькоў: На вялікай хвалі” прысвечана яго 125-годдзю. Яна ўключае ўнікальныя дакументы з асабістага фонда пісьменніка, а таксама іншых фондаў БДАМЛМ, у тым ліку рукапісы, артыкулы, афіцыйныя дакументы, лісты, фатаздымкі і кнігі. Экспанаты выставы апавядаюць пра жыццёвы шлях, творчасць і грамадскую дзейнасць М. Лынькова, дапамагаюць усвядоміць яго багаты ўнёсак у гісторыю, культуру і літаратуру Беларусі. Адным з першых наведвальнікаў выставы стаў прафесар, доктар навук Леанід Міхайлавіч Лынькоў, сын пісьменніка.
https://vkvideo.ru/video-19650704_456268076 ОНТ: “Человек и тепловоз: накануне отметили 125-летие со дня рождения Михася Лынькова”