“Вечна жывы агонь” (да 100-годдзя Алеся Савіцкага)

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі – значная постаць у беларускай літаратуры ХХ ст.

Яго жыццё было напоўнена мноствам падзей: ваяваў у партызанскім атрадзе, служыў у арміі, быў тры разы паранены, дайшоў да Берліна;  скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага і стаў вядомым пісьменнікам. Творы А.А. Савіцкага напоўнены любоўю да жыцця, верай у людзей, у шчырасць і моц маладога пакалення. Сёння яго проза перакладзена на армянскую, грузінскую, казахскую, рускую, славацкую, туркменскую, узбекскую і ўкраінскую мовы.

Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і рабочага. Так адзначаецца ва ўсіх энцыклапедыях. Аднак насамрэч ён нарадзіўся на год пазней – 8 студзеня 1925 года (са слоў Таццяны Падаляк, доктара філалагічных навук, прафесара факультэта журналістыкі БДУ, якая была асабіста знаёма з пісьменнікам). Вучыўся ў сярэдняй школе. У канцы 1939 г. сям’я пераехала ў Гродна. Там у 1941 г. Алесь скончыў восьмы клас. У пачатку вайны, калі А. Савіцкаму было 17 гадоў, сям’я вярнулася ў Полацк.

Ужо ў 1942 годзе будучы пісьменнік стаў партызанам атрада “Смерць фашызму”, пазней – камандзірам падрыўной групы атрада “Бальшавік” брыгады імя Варашывала на Віцебшчыне, кім быў да далучэння да Чырвонай арміі.

“За период с ноября м–ца 1942 года по июль м–ц 1943 г. в партизанском отряде “Смерть фашизму” тов. Савицкий имеет на своем боевом счету: спущенных под откос вражеских эшелонов с живой силой и техникой — четыре эшелона, подорваны на противотанковых минах три вражеские автомашины с живой силой...” (з баявой характарыстыкі на камандзіра дыверсійнай групы партызанскага атрада “Бальшавік” брыгады імя Варашылава Савіцкага Аляксандра Ануфрыевіча ад 12 кастрычніка 1944 года).

У 1944–1945 гг. у складзе Чырвонай арміі ўдзельнічаў у вызваленні Польшчы, Літвы, у баях за ўзяцце Берліна. За гэты перыяд быў тройчы паранены.

Трэці раз быў паранены ў 1944 годзе ў баях за Шаўляй. А. Савіцкі быў прадстаўлены да атрымання ордэна Славы, аднак з-за блытаніны з дакументамі ўзнагарода знайшла героя толькі праз… 55 гадоў. Акрамя гэтага, наш зямляк меў ордэн Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, ордэн Айчыннай вайны І ступені.

Пасля дэмабілізацыі (1945 г.) працаваў у газеце “Бальшавіцкі сцяг” (“Сцяг камунізму”) у Полацку. Дзякуючы гэтай працы, пісьменнік шмат ездзіў па Беларусі, адлюстроўваў аднаўленне краіны пасля вайны ў сваіх тэкстах. Менавіта ў газеце “Бальшавіцкі сцяг” у 1948 г. было надрукавана першае апавяданне Алеся Савіцкага – “Рыбацкае шчасце”.

 Пісаць жа пачаў раней, яшчэ ў 1943-м, у раённай ветрынскай падпольнай газеце “Чырвоная звязда”. Па зразумелых прычынах заметкі падпісваў: Саша С., кам. падрыўгрупы. Таццяне Падаляк была пакінута ксеракопія нумара 5 (791) газеты за 7 лістапада 1943 года, дзе апублікавана яго заметка “Клятва падрыўнікоў”. Вось цытата: “Двое сутак група ляжала ля чыгункі, выглядаючы, дзе і калі праходзяць патрулі, дзе бываюць нямецкія засады (...) За кастрычнік намі ўзарвана 550 м тэлеграфнай сувязі, узарваны чыгуначны мост даўжынёю 9 м, спалена два шасэйныя масты, абстраляны тры эшалоны з жывой сілай, выведзена са строю два паравозы... За адзін месяц група мае на сваім рахунку 42 забітых немцы”.

У 1958-м у Маскве скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага, пазней – аспірантуру. У 1961—1962 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва “Ураджай”, у 1962—1969 гг. — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я.Коласа, у 1069 – 1973 – вучоны сакратар мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

З нагоды П.М.Машэрава Алесь Савіцкі актыўна пачаў пісаць творы на ваенную тэматыку.

Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі, з’яўляўся лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (за аповесць “Самы высокі паверх”). З 1987 года стаў Ганаровым грамадзянінам г. Полацка.

У апошнія гады А. Савіцкі, акрамя напісання твораў, займаўся арганізацыйнай дзейнасцю ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Сышоў з жыцця Алесь Ануфрыевіч 5 кастрычніка 2015 г.

***

Прапануем азнаёміцца з інтэрв’ю Л. Ламсадзе з А. Савіцкім, размешчаным у газеце “Чырвоная змена” ад 8 студзеня 1984 года (з фондаў БДАМЛМ – 71_3_418_14).

-У якім узросце, з якім багажом жыццёвых уражанняў Вы пісалі першы буйны твор?

-Першая кніга “Кедры ля мора” выйшла дваццаць чатыры гады назад. Я вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Па заданнях маскоўскіх рэдакцый выязджаў у розныя раёны краіны. Бачыў, як упершыню ў сваёй гісторыі Ангара пакарылася волі чалавека, стаяў на базальтавых плітах, дзе чырвонай фарбай было напісана: “Тут будзе пабудавана Брацкая ГЭС”, працаваў на адной машыне з вясёлым хлопцам з Беларусі. Само сабой атрымалася: “Кедры ля мора” – гэта як бы мой асабісты ўдзел у грандыёзнай будоўлі.

А наогул жа пачаў пісаць яшчэ ў партызанскім атрадзе. Зімой сорак другога мы мініравалі з сябрам чыгунку. Заклалі пад рэйкі амаль дваццаць кілаграмаў толу, а адбегчы далёка не паспелі, не ўлічылі, што пераадолець завалы з бярвенняў і дроту будзе нялёгка. Каля месяца ляжаў у нашым шпіталі – вясковай хаце ў маленькай вёсачцы Завалынка. Неяк прыйшлі з горада сувязныя, прынеслі світэр ад мамы. Адзеўшы яго, адчуў цяпло яе рук, клопаты і любоў, хацелася напісаць незвычайнае пісьмо Да гэтага часу памятаю той маленькі і наіўны верш, з якога з’явілася ў душы пастаяннае жаданне ўзяцца за пяро.

Уражанняў было многа – столькі перажыць давялося, цяжкімі дарогамі вайны прайсці… Быў камандзірам спецыяльнай падрыўной групы. Удзельнічаў у баях пад Шаўляем, у вызваленні Варшавы і Гдыні, у баях за ўзяцце Берліна. Тройчы паранены. І вось цяпер, калі чуеш аб тым, што салдаты ў Заходняй Германіі маршыруюць пад песеньку аб крылатых ракетах як аб лепшай зброі нацый, калі чытаеш аб тым, што рэйганаўская адміністрацыя аб’явіла “крыжовы паход” супраць камунізму, міжволі думаеш: а ці не трацяць яны розум? Мудра сказана паэтам: у нетрах зямлі не хопіць урану, каб павярнуць гісторыю назад. Людзі народжаны для жыцця і абавязаны яго адстаяць. У гэтай барацьбе павінна быць важкім і слова пісьменніка.

-Героі амаль усіх Вашых аповесцей і раманаў родам з Дзвіны. Гэта не абмяжоўвае Вас як аўтара?

-Дзвіна прайшла праз усё маё жыццё. Дзіцячыя гульні, першае каханне, першая крыўда, першая свядомая нянавісць, першы партызанскі бой – усё пачыналася там. І калі літаратурная праца ўсё больш і больш брала мяне ў свой салодкі і цяжкі палон, я амаль не раздумваў, адкуль родам будуць мае героі – вядома, з берагоў Дзвіны, з Полацка, з такіх цудоўных мясцін! Вобраз Дзвіны мне бачыцца шырэй – гэта рака жыцця, у якой ёсць і нечаканыя павароты, і глыбінныя плыні – трэба ўмець пераадольваць іх мужна, з годнасцю.

-Ці адчувалі Вы ў пачатку творчасці чыюсьці сяброўскую падтрымку? У якой меры гэта необходна пісьменніку наогул?

-Да мяне па-добраму аднесліся работнікі рэдакцыі полацкай газеты “Сцяг камунізму”, у штаце якой я аказаўся ў сорак шостым годзе. У абласное літаратурнае аб’яднанне, старшынёй якога мяне выбралі, часты прыязджалі многія вядомыя пісьменнікі. Іх цёплае, добрае слова акрыляла нас, маладых. У пачатку творчай дарогі яно асабліва неабходнае.

Журналісцкая работа дапамагла многае ўбачыць іншымі вачамі. У рэдакцыі я не заседжваўся. Заставаліся ззаду Расоны і Дрыса, Глыбокае і Ушачы, Асвея і Ветрына. Я бачыў вёскі, якія не аднаўляліся, вуліцы іх зараслі алешнікам – усіх жыхароў фашысты знішчылі. Бачыў жанчын, якія босыя па веснавым бездарожжы неслі на сваіх плячах мяшочкі з насеннем да станцыі – а да яе кіламетраў сорак! Бачыў, як яны, запрэгшыся па чацвёра ў плуг, аралі поле. Я сам таксама цягнуў гэту лямку. Бачыў, як моршчыўся добра адкормлены амерыканец (дэлегацыя з-за акіяна была на Асвейшчыне летам сорак шостага), адліваючы з кацялка ў бутэлечку крыху шчаўя, чорнага, як зямля, нічым не запраўленага. Тады ў калгаснікаў была такая яда… Бачыў мізерныя кавалачкі хлеба, выдаваемыя па картках, ордэны, па якіх выдавалі тры метры чорнага сукна на год… Усе гэта, не прыхарошваючы, пераносіў у кнігі. Толькі пра вайну да апошняга часу пісаць не мог. Груз перажытага скоўваў. Так бачна, так страшна ўрываўся ён у мірнае жыццё, што апісаць падзеі тых гадоў было вышэй маіх сіл.

Выходзіла кніга, і я чакаў, што скажуць людзі – знаёмыя, сабраты па пяры. Не паўслова і паўнамёку, а адкрытай, як сяброўскі поціск рук, размовы чакаў. Яна сумленная і заўсёды неабходная. Няважна, пра першае апавяданне ці дзесятаю па ліку салідную кнігу ідзе размова.

-Вельмі многа напісана Вамі пра маладых. Перад чытачом праходзіць галерэя цікавых вобразаў, лёсаў. І характараў, абавязкова гераічных.

-Навошта пісаць кнігу, калі твой герой і не герой зусім, калі ён пасіўны перад мяшчанскай філасофіяй, якая здольна даваць страшныя метастазы?

Унутранае аблічча родніць сённяшніх камсамольцаў і тых ранейшых, з трыццатых гадоў: усё той жа рэвалюцыйны парыў, тое ж гарачае неўтаймоўвае імкненне да ведаў і справядлівасці. Ва ўсякую справу яны імкнуцца ўнесці сваю маладую акрыленасць, рамантыку і дабро. Адна з маіх гераінь у аповесці “І нічога ўзамен” гаворыць: “Кожнаму патрэбна маленькая крупінка сардэчнай цеплыні. Жыццё чалавека – гэта працэс, калі ён робіць дабро і дорыць цеплыню людзям, нічога не патрабуючы ўзамен. Чароўная асаблівасць у гэтай цеплыні: чым больш яе аддаеш, тым больш атрымліваеш”. Думаю, у літаратурнай справе таксама так: трэба ўсё выкласці ў кнізе да канца, пакінуўшы на яе старонках свае пачуцці, думкі, часцінку душы – толькі тады тваё слова адгукнецца ў сэрцах людзей.

***

Асобна пра творчасць:

40-годдзю вызвалення Беларусі пісьменнік прысвяціў мастацкую аповесць “Белая знічка” (1984), якая паказвае чытачам жыццё маладых партызан, беларускіх юнакоў і дзяўчат у ваенныя гады.

Адным з лепшых лічыцца раман “Верасы” (1987) пра студэнтку медінстытута Насту, якая апынулася ў акупаваным Полацку на пачатку вайны і была мабілізавана.

Апошні раман “Пісьмо ў рай” (2012) прысвечаны памяці бацькі пісьменніка – Ануфрыя Якаўлевіча. У творы закранаюцца праблемы сучасных каштоўнасцяў у грамадстве, разглядаюцца пытанні аб трансфармацыі грамадства.

Сёння значнай падзеяй на Полаччыне з’яўляецца ўручэнне мясцовым аўтарам літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага (заснавана ў 2015 г.).

#беларусы_са_знакам_якасці

Спіс выкарыстаных дакументаў:

  • 218_1_60_1 – Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага. Германія, 1945 г.
  • 218_1_60_2 – Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага. Полацкая вобласць, 1947 г.
  • 78_1_404_15 – Перапіска з саюзамі пісьменнікаў саюзных рэспублік па творчым пытанням; Мінск, СП БССР, 16.04.76 г.
  • 218_1_60_4 – Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага.
  • 218_1_60_3 – Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага.
  • 218_1_46_1 – Частка апавядання А.А.Савіцкага “Канькі” (1955 г.), машынапіс.
  • 201_4_348_1 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; А.А.Савіцкі ў групе з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і кампазітарамі пасля нарады ў П.М.Машэрава каля будынка ЦК КПБ, 1973.
  • 218_1_63_1 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “Камандзір падрыўной групы ў партызанскім атрадзе Сяргей Зімніцкі. На Полаччыне, 1946 г.”
  • 218_1_63_2 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “Рэдакцыя абласной газеты. Рэдактар “Большевистский сцяг”, Полацк, 1947 г.”
  • 218_1_63_3 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – А.А.Савіцкі падчас карэспадэнцкай працы ў Полацкім раёне ў газеце “Сцяг камунізма”, 1949 г.
  • 218_1_63_4 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “А.А.Савіцкі у камандзіроўке на Дзвіне ў Полацку ад газеты “Сцяг камунізма”, 1959 г. Аспірант літаратурнага інстытута”.
  • 218_1_64_1 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “1956 г., Масква. Літаратурны інстытут імя М. Горкага.
  • 218_1_64_2 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “І фестываль у Маскве, 1957 г.”
  • 218_1_64_3 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “Студэнты Літаратурнага інстытута ў Маскве. А.А.Савіцкі на сустрэчы з М.А.Шолохавым. Шолахаў у Літаратурным інстытуце чытаў гранкі “Они сражались за Родину”, 1958 г.” На фота – Н. Курзенкаў – рускі пісьменнік-лётчык
  • 218_1_64_3 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “Савіцкі, Уладзімір Ярмак, Аляксей Пысін. Масква, 1958 г.”
  • 218_1_65_5, 8 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “А.А.Савіцкі. Перадзелкіна, 1957 г.”
  • 218_1_66_1 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; Фатаграфія А.А.Савіцкага ў групе з пісьменнікамі у час Нядзелі рускай паэзіі; подпіс – “А.А.Савіцкі з А.А. Дракахрустам (паэт, вайсковец), рускімі пісьменнікамі і Далёкага Усходу ў Віцебску, 1966 г.”
  • 219_1_66_2 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “А.А. Савіцкі і А. Дзеружынскі ў кніжнай краме г. Віцебска на сустрэчы з чытачамі, 1966 г.”
  • 218_1_67_2 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “У рэдакцыі газеты “За савецкую Радзіму” ў Мінску, 1968 г. А.Ц.Бажко, А.А.Савіцкі, польскі прадстаўнік, А.С. Ставер, журналіст Л.Я.Прокша”
  • 218_1_67_3 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “У ВПШ г. Мінска ў дні работы 6 з’еда пісьменнікаў БССР, сустрэча са слухачамі школы, 1971 г.; Г. Бураўкін, П. Панчанка, А.А. Савіцкі, І. Шамякін”
  • 218_1_67_5 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з адваротам; подпіс – “Марцэлеў, Лабун, Толсцік, А.А.Савіцкі і інш. пісьменнікі на камуністычным суботніку на аўтазаводзе ў Мінску, 1971 г.”
  • 218_1_70_1 – Фатаграфія А.А.Савіцкага ў групе з А.М.Адамовічам, М.І.Аляксеевым, А.Ц.Бажко, М.І.Калачынскім, У.Б.Карпавым, Г.С.Цітовым і іншымі асобамі ў “Зорным гарадку” пасля нарады ў Маскве па пытаннях ваеннай літаратуры, 1972 г.”
  • 520_1_586_2 – Фатаграфія А.А.Савіцкага з Г.М.Бураўкіным, Я.Сіпаковым і інш. у час дзён беларускай літаратуры на Віцебшчыне; г. Полацк, 13.05.1977 г.”
  • 218_1_61_5 – Фатаграфія А.А.Савіцкага ў Перадзелкіна пад Масквой, 1955 г. (вокладка)

 

Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага. Германія, 1945 г.
  • Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага. Германія, 1945 г.
  • Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага. Полацкая вобласць, 1947 г.
Перапіска з саюзамі пісьменнікаў саюзных рэспублік па творчым пытанням; Мінск, СП БССР, 16.04.76 г.
  • Перапіска з саюзамі пісьменнікаў саюзных рэспублік па творчым пытанням; Мінск, СП БССР, 16.04.76 г.
  • Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага.
Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага
  • Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага.
  • Частка апавядання А.А.Савіцкага “Канькі” (1955 г.), машынапіс.
А.А.Савіцкі ў групе з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і кампазітарамі пасля нарады ў П.М.Машэрава каля будынка ЦК КПБ, 1973

А.А.Савіцкі ў групе з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і кампазітарамі пасля нарады ў П.М.Машэрава каля будынка ЦК КПБ, 1973.

Камандзір падрыўной групы ў партызанскім атрадзе Сяргей Зімніцкі. На Полаччыне, 1946 г.

Камандзір падрыўной групы ў партызанскім атрадзе Сяргей Зімніцкі. На Полаччыне, 1946 г.

Рэдакцыя абласной газеты. Рэдактар “Большевистский сцяг”, Полацк, 1947 г.

Рэдакцыя абласной газеты. Рэдактар “Большевистский сцяг”, Полацк, 1947 г.

А.А.Савіцкі падчас карэспадэнцкай працы ў Полацкім раёне ў газеце “Сцяг камунізма”, 1949 г.

А.А.Савіцкі падчас карэспадэнцкай працы ў Полацкім раёне ў газеце “Сцяг камунізма”, 1949 г.

А.А.Савіцкі у камандзіроўке на Дзвіне ў Полацку ад газеты “Сцяг камунізма”, 1959 г. Аспірант літаратурнага інстытута

А.А.Савіцкі у камандзіроўке на Дзвіне ў Полацку ад газеты “Сцяг камунізма”, 1959 г. Аспірант літаратурнага інстытута.

Літаратурны інстытут імя М. Горкага; Масква, 1956 г.

Літаратурны інстытут імя М. Горкага; Масква, 1956 г.

І фестываль у Маскве, 1957 г.

І фестываль у Маскве, 1957 г.

Студэнты Літаратурнага інстытута ў Маскве. А.А.Савіцкі на сустрэчы з М.А.Шолохавым

Студэнты Літаратурнага інстытута ў Маскве. А.А.Савіцкі на сустрэчы з М.А.Шолохавым. Шолахаў у Літаратурным інстытуце чытаў гранкі “Они сражались за Родину”, 1958 г. На фота – Н. Курзенкаў – рускі пісьменнік-лётчык

Савіцкі, Уладзімір Ярмак, Аляксей Пысін. Масква, 1958 г.

Савіцкі, Уладзімір Ярмак, Аляксей Пысін. Масква, 1958 г.

А.А.Савіцкі. Перадзелкіна, 1957 г.

А.А.Савіцкі. Перадзелкіна, 1957 г.

А.А.Савіцкі ў групе з пісьменнікамі у час Нядзелі рускай паэзіі; А.А.Савіцкі з А.А. Дракахрустам (паэт, вайсковец), рускімі пісьменнікамі і Далёкага Усходу ў Віцебску, 1966 г.

А.А.Савіцкі ў групе з пісьменнікамі у час Нядзелі рускай паэзіі; А.А.Савіцкі з А.А. Дракахрустам (паэт, вайсковец), рускімі пісьменнікамі і Далёкага Усходу ў Віцебску, 1966 г.

А.А. Савіцкі і А. Дзеружынскі ў кніжнай краме г. Віцебска на сустрэчы з чытачамі, 1966 г.

А.А. Савіцкі і А. Дзеружынскі ў кніжнай краме г. Віцебска на сустрэчы з чытачамі, 1966 г.

У рэдакцыі газеты “За савецкую Радзіму” ў Мінску, 1968 г. А.Ц.Бажко, А.А.Савіцкі, польскі прадстаўнік, А.С. Ставер, журналіст Л.Я.Прокша

У рэдакцыі газеты “За савецкую Радзіму” ў Мінску, 1968 г. А.Ц.Бажко, А.А.Савіцкі, польскі прадстаўнік, А.С. Ставер, журналіст Л.Я.Прокша

У ВПШ г. Мінска ў дні работы 6 з’еда пісьменнікаў БССР, сустрэча са слухачамі школы, 1971 г.; Г. Бураўкін, П. Панчанка, А.А. Савіцкі, І. Шамякін

У ВПШ г. Мінска ў дні работы 6 з’еда пісьменнікаў БССР, сустрэча са слухачамі школы, 1971 г.; Г. Бураўкін, П. Панчанка, А.А. Савіцкі, І. Шамякін

Марцэлеў, Лабун, Толсцік, А.А.Савіцкі і інш. пісьменнікі на камуністычным суботніку на аўтазаводзе ў Мінску, 1971 г.

Марцэлеў, Лабун, Толсцік, А.А.Савіцкі і інш. пісьменнікі на камуністычным суботніку на аўтазаводзе ў Мінску, 1971 г.

А.А.Савіцкі ў групе з А.М.Адамовічам, М.І.Аляксеевым, А.Ц.Бажко, М.І.Калачынскім, У.Б.Карпавым, Г.С.Цітовым і іншымі асобамі ў “Зорным гарадку”

А.А.Савіцкі ў групе з А.М.Адамовічам, М.І.Аляксеевым, А.Ц.Бажко, М.І.Калачынскім, У.Б.Карпавым, Г.С.Цітовым і іншымі асобамі ў “Зорным гарадку” пасля нарады ў Маскве па пытаннях ваеннай літаратуры, 1972 г.”

А.А.Савіцкі з Г.М.Бураўкіным, Я.Сіпаковым і інш. у час дзён беларускай літаратуры на Віцебшчыне; г. Полацк, 13.05.1977 г.

А.А.Савіцкі з Г.М.Бураўкіным, Я.Сіпаковым і інш. у час дзён беларускай літаратуры на Віцебшчыне; г. Полацк, 13.05.1977 г.