10.10.2025

Віртуальная выстава «Сямейны фотаальбом» на сайце БДАМЛМ

У Беларусі штогод адзначаюць дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Першую з іх – Дзень маці –  святкуюць 14 кастрычніка. Другую – Дзень бацькі – беларусы адзначаюць 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. Кастрычніцкія дні поўныя асаблівай увагі да бацькоў, падзякі за любоў, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.

 

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца шмат сямейных фондаў дзеячаў культуры нашай краіны. Віртуальная выстава «Сямейны фотаальбом» – гэта запрашэнне палядзець на знакамітых дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва вачыма іх родных, убачыць іх у штодзённых імгненнях, якія стануць для творцаў крыніцай натхнення і сілы.

Асобы вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва раскрываюцца не толькі праз творчыя біяграфія, але і праз фотаздымкі і сямейныя гісторыі, поўныя момантаў любові, бацькоўскага клопату і звычайных чалавечых радасцей.

Запрашаем пагартаць старонкі віртуальнага сямейнага фотальбома, убачыць людзей, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, ў якасці бацькоў,  сыноў і дачок.

Спасылка на выставу https://bdamlm.by/images/09-10-25-01.pdf