29.01.2026

Віртуальная выстава “Непрыдуманы Шамякін. Дакументальная спадчына класіка”

30 студзеня 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, майстра рэалістычнага жанру. З гэтай нагоды Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) падрыхтаваў віртуальную выставу “Непрыдуманы Шамякін. Дакументальная спадчына класіка”.

БДАМЛМ з’яўляецца найбольш важным захавальнікам дакументаў пісьменніка. Тут з 1969 года фарміраваўся асобны фонд 154 Івана Шамякіна, які ў наш час з’яўляецца адным з найбуйнейшых асабістых фондаў у нашай краіне. Акрамя таго, дакументы, звязаныя з імем пісьменніка захоўваюцца ў іншых фондах архіва-музея. Дакументальная спадчына І.П.Шамякіна –сведчанне яго жыццёвага і творчага шляху, акно ў свет мінулага. Дзякуючы ёй сучаснікі маюць магчымасць самастойнай аб’ектыўнай ацэнкі постаці пісьменніка, яго светапогляду і ўнёску ў культуру Беларусі.

Сярод дакументаў выставы “Непрыдуманы Шамякін. Дакументальная спадчына класіка” – фатаздымкі, варыянты яго літаратурных твораў, дыпламатычныя запісы падчас працы ў ААН, эпісталярыі і нават шаржы вядомага беларускага графіка М.Я.Лісоўскага.   

Пазнаёміцца з віртуальнай выставай “Непрыдуманы Шамякін. Дакументальная спадчына класіка” можна па спасылцы: https://bdamlm.by/images/28-10-26-02.pdf