23.02.2024

Узялі ўдзел у адкрыцці выставы “Мілая мая Марылька!”

22 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзялі ўдзел у адкрыцці сумеснай з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча мастацка-дакументальнай выставы “Мілая мая Марылька!”, прысвечанай 155-годдзю з дня нараджэння маці генія беларускай літаратуры Марыі Багдановіч.

Частка дакументаў з сямейнага архіва Багдановічаў сёння захоўваецца ў БДАМЛМ. На выставе з фондаў БДАМЛМ прадстаўлены копіі фотаздымкаў з сямейнага альбома Багдановічаў, дакументы аб навучанні Марыі Мякоты ў Мінску і Пецярбургу, копіі дакументаў, якія раскрываюць сяброўскае кола Марыі Апанасаўны і з’яўляюцца дакументальнымі сведкамі яе жыцця.

З выставай “Мілая мая Марылька!” можна пазнаёміцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) з 22.02.2024 па 20.04.2024.

Галерэя малюнкаў