26.06.2026

Удзел работнікаў БДАМЛМ у АДІ

25 чэрвеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання, які прайшоў у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Сустрэча была прысвечана тэме “Памяць у імя будучыні (да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны)”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў. У сваім звароце ён падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.

Галоўным спікерам мерапрыемства выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук С.В.Кулінок, які падрабязна асвятліў трагічныя старонкі гісторыі – генацыд насельніцтва Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі. У сваім выступе ён прадставіў дакументальныя сведчанні з фондаў Нацыянальнага архіва, якія раскрываюць маштаб злачынстваў акупантаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама падкрэсліў ключавую ролю архівістаў у абароне гістарычнай праўды і супрацьдзеянні фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны.