07.10.2024

Удзел дырэктара БДАМЛМ у сустрэчы кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь

4 кастрычніка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка, якая адбылася ў рамках яго рабочага візіту ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства Міністр юстыцыі азнаёміўся з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

З дакладам аб выніках работы архіўнай галіны за 9 месяцаў бягучага года выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.

У завяршэнні Я.І.Каваленка адзначыў значную работу, правадзімую архіўнай галіной і архівістамі па ўсіх напрамках дзейнасці. Абазначыў асноўныя задачы ў рабоце — умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў, выкананне мэтавых паказчыкаў падпраграмы “Архівы Беларусі”, актыўная папулярызацыя ў розных формах архіўных дакументаў (выданні, выставы, кінафільмы, канферэнцыі і г.д.).

Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка дала інтэрв'ю для здымак сюжэтаў “Ніць паміж мінулым і будучым” аб задачах архіўнай галіны на сучасным этапе для канала СТВ “Навіны 24 гадзіны” і прысвечанага Дню архівіста для АНТ “Нашы навіны”.

ОНТ

Галерэя малюнкаў