27.05.2024

Удзел БДАМЛМ у спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г. Мінска

24 мая 2024 года санітарнае звяно БДАМЛМ у складзе: камандзіра санітарнага звяна – Прынько Н., сандружыннікаў – Філімонцавай М., Кручок Н.., Максімавіч І. прынялі ўдзел у ролі назіральнікаў штогадовых раённых спаборніцтваў санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г. Мінска, арганізаваных у адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сілаў Цэнтральнага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС на 2024 год.

Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца павышэнне прафесійнай падрыхтоўкі фарміраванняў грамадзянскай абароны і падтрыманне іх у пастаяннай гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Спаборніцтвы праводзіліся на пляцоўцы ў лесапаркавай зоне Дразды.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 11 каманд (8 санзвёнаў і 3 сандружыны), якія павінны былі прайсці пяць этапаў выпрабаванняў: на першым этапе каманды дэманстравалі ўвесь неабходны рыштунак і ўменне апранаць процігаз, на другім–чацвёртым – зладжаную працу ў агменях камбінаванай паразы, хімічнага і інфекцыйнага заражэнняў, на пятым, заключным, каманды дэманстравалі свае тэарэтычныя веды.

Па выніках спаборніцтваў былі абвешчаны пераможцы сярод санітарных звёнаў і дружын, а таксама пераможцы ў намінацыях: лепшы камандзір санітарнага звяна і дружыны, лепшы санітарны дружыннік санітарнага звяна і дружыны. Усім пераможцам былі ўручаны памятныя прызы.