— і сучасныя праблемы развіцця», прысвечанай 85-годдзю з Дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства, арганізаванай Інстытутам літаратуразнаўства імя Я. Купалы Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар І.В.Саверчанка, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік А.А.Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А.І.Лакотка, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякоў і інш.З пленарнымі дакладамі выступілі вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.М.Бароўская, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.С.Горны, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Э.Багдановіч і інш.У сваім дакладзе “Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва як крыніца па гісторыі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР” А.А.Макаранка расказала пра дакументы па гісторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.), якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і БДАМЛМ, і аб іх значэнні пры вывучэнні ролі і месца беларускай інтэлігенцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі.17 верасня 1939 г. з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Архіўныя матэрыялы НАРБ і БДАМЛМ, спрыяюць умацаванню згуртаванасці грамадства і нагадваюць аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці.