24.05.2024

Удзел БДАМЛМ у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі досвед»

24 мая 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) А.А. Макаранка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам «Вопыт працы БДАМЛМ з фондамі асабістага паходжання» на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі досвед», якая праводзілася ў анлайн фармаце на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).

У адпаведнасці з Планам сумесных мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы архіўнай справы, арганізатарамі канферэнцыі выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па справах архіваў Пензенскай вобласці і Упраўленне дзяржаўнай архіўнай службы Самарскай вобласці.

Асноўным праблемным полем канферэнцыі з'яўлялася нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы з фондамі асабістага паходжання, пытанні камплектавання, уліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання гэтага віду дакументаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі міністр па справах архіваў Пензенскай вобласці З.Х. Бібарсаў, часова-выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржаўнай архіўнай службы Самарскай вобласці Д.А. Трэзінава.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў у сваім уступным слове выказаў словы ўдзячнасці за плённае супрацоўніцтва з органамі архіўнай справы і справаводства і архіўнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі, яшчэ раз падкрэсліў важнасць захавання фондаў асабістага паходжання для будучых пакаленняў, у тым ліку і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі БДАМЛМ, НАРБ і архіўных устаноў з 22 рэгіёнаў РФ.

Выказваем словы ўдзячнасці расійскім калегам-архівістам за прадстаўленую магчымасць падзяліцца вопытам працы і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.