Падчас выступленняў на круглым стале Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадэманстраваў унікальныя кінаматэрыялы, што захоўваюцца ў яго фондах. Дзмітрый Самахвалаў, вядучы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей —БДАМЛМ) у дакладзе «Мікрагісторыя адной кінаэпапеі» на прыкладзе гісторыі здымак фільма Віталя Чацвярыкова «Полымя» (1974) вызначыў як дакументы архіва-музея могуць інавацыйна выкарыстоўвацца для больш яснага адлюстравання ўспрымання і перажыванняў людзей мінулага.
Значную цікавасць прысутных выклікала выступленне Алены Макаранкі, дырэктара БДАМЛМ, падчас дыскусій. Яна звярнула ўвагу на значны патэнцыял архіўных фондаў для даследчыкаў, пісьменнікаў і вытворцаў кіно. Важным вынікам круглага стала стала абмеркаванне магчымых сумесных праектаў БДАМЛД з прадстаўнікамі навуковых і грамадскіх арганізацый, а таксама літаратарамі і кінематаграфістамі.

