12.12.2023

Удзел БДАМЛМ у круглым стале на тэму “Вершы і вайна. Беларускія паэты-франтавікі”

11 снежня 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале “Вершы і вайна. Беларускія паэты-франтавікі”, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Звязда”.

Удзельнікамі мерапрыемства з'яўляліся дырэктар–галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда", старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі А.М. Карлюкевіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт Я.А. Гарадніцкі, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа В.В. Міцкевіч, мадэратарам мерапрыемства — загадчык аддзела культуры газеты "Звязда" Л.І. Рублеўская.

На круглым стале было разгледжана шырокае кола пытанняў, сярод якіх уплыў Вялікай Айчыннай вайны на творчасць вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў, аб наяўнасці незаслужана забытых твораў і метадах папулярызацыі беларускай літаратуры на ваенную тэматыку.

Больш чытайце ў выпуску газеты "Звязда" 16.12.2023

Галерэя малюнкаў