30.09.2025

Удзел БДАМЛМ у канферэнцыі, прысвечанай Дню архівіста

29 верасня 2025 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню архівіста. У ёй прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў, а таксама дырэктары рэспубліканскіх архіўных устаноў.

 

Сярод іх – Алена Аляксандраўна Макаранка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ). У сваім выступленні яна распавяла пра плённую дзейнасць архіва-музея, захаванне ўнікальных дакументаў беларускай нацыянальнай спадчыны і мерапрыемствах, што адбываюцца на базе БДАМЛМ. У канцы яна прэзентавала новае выданне “Скарбніца нацыянальнай літаратуры і мастацтва”, у якім прадстаўлены найбольш каштоўныя архіўныя дакументы і і музейныя прадметы з фондаў архіва-музея. Аднак выступленне Алены Аляксандраўны – гэта не проста справаздача, а таксама запрашэнне даследчыкам, спецыялістам і ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь звяртацца ў архіў-музей, шырока выкарыстоўваць тое, што мы зберагаем.

Калектыў работнікаў БДАМЛМ шчыра далучаецца да запрашэння. Шаноўныя сябры, мы працуем для вас і для нашай агульнай будучыні!

Поўнае выступленне А.А. Макаранка можна палядзець па спасылцы https://youtu.be/wEo0BhTUblo?t=1818