30.05.2025

Удзел БДАМЛМ ў III аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў

29 мая 2025 года адбыўся III агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве.

 

Удзельнікам конкурсу ад Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) выступіла вядучы архівіст Любоў Дударэвіч. Яна прадставіла на суд журы і гледачоў верш уласнага сачынення “Куды падзеліся верасневыя ночы”, прадэманстраваўшы свае творчыя здольнасці, ярка выяўленыя праз паэтычнае слова. Конкурс парадаваў разнастайнасцю нумароў і цёплай сяброўскай атмасферай.

Мерапрыемства спрыяла ўмацаванню прафесійных сувязяў і абмену творчым вопытам паміж работнікамі архіўных устаноў.

Віншуем усіх удзельнікаў і арганізатараў з паспяховым правядзеннем конкурсу і жадаем новых творчых поспехаў.