прысвечанай пісьменніку, кінасцэнарысту, доктару філалагічных навук, прафесару Аляксандру Міхайлавічу Адамовічу, арганізаванай на базе муніцыпальнай бібліятэкі Ніжагародскага раёна горада Ніжняга Ноўгарада.
Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “Дыялог культур – шлях да духоўнага ўзаемаразумення народаў”. Падчас анлайн-гутаркі А.А.Макаранка распавяла пра гісторыю і асноўныя напрамкі дзейнасці БДАМЛМ, у прыватнасці аб рабоце па зборы, захоўванні і папулярызацыі фондаў асабістага паходжання. В.Я.Данекіна падзялілася сваімі ўспамінамі пра сяброўства з сям'ёй беларускага пісьменніка, сцэнарыста, крытыка Аляксандра Міхайлавіча Адамовіча. Асаблівая ўвага была ўдзелена біяграфічным звесткам пісьменніка, які перажыў партызанскі вопыт падлеткам і ніколі не пазбавіўся ад жаху вайны захапіўшага яго душу. А.М.Адамовіч назаўжды запомніў, як партызаны, паклаўшы бруд у хустачку, выціскалі з яе ваду, як плавілі самалётную ашалёўку і рабілі з яе лыжкі, як самі здабывалі сабе зброю, здымаючы яго з мёртвага ворага. Але ён выжыў. Стаў найвялікшым пацыфістам і гуманістам. Ён бачыў, адчуваў, пражываў самыя балючыя старонкі нашай гісторыі настолькі глыбока і пранізліва, што стаў ужо не проста літаратарам і публіцыстам, а чалавекам, пра якога прынята казаць «сумленне нацыі».
Анлайн-гутарка дае магчымасць шырэй пазнаёміцца з творчасцю А.М.Адамовіча — аўтарам вядомых кніг пра вайну "Вайна пад стрэхамі", "Сыны сыходзяць у бой", "Хатынская аповесць", "Я з вогненнай вёскі" (у суаўтарстве з Янкам Брылем і Уладзімірам Калеснікам) і інш.
Падрабязнасці сустрэчы па спасылцы: