02.08.2024

Удзел БДАМЛІ ў прэс-канферэнцыі

31 ліпеня 2024г. дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей БДАМЛМ) Макаранка А.А. прыняла ўдзел сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дырэктарамі рэспубліканскіх дзяржархіваў у прэс-канферэнцыі на тэму: «Памяць у дакументах.

Гісторыя і развіццё сістэмы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася ў прэс-цэнтры РУП «Дом прэсы».

У сваім выступленні Алена Аляксандраўна прадставіла кароткі гістарычны экскурс дзейнасці БДАМЛМ, асаблівасці фарміравання фондаў установы. Макаранка А.А. падзялілася інфармацыяй, што кожны дзень у БДАМЛМ здараюцца новыя знаходкі і адкрыцці. У архіве знаходзяцца ўнікальныя дакументы і рэчавыя помнікі па гісторыі беларускай літаратуры, музыкі, жывапісу, тэатра і кіно. У цэлым налічваецца больш за пяцьсот фондаў, якія аб'ядноўваюць у адно цэлае больш за 130 тысяч спраў. БДАМЛМ забяспечвае не толькі сістэму захавання гістарычнай памяці, але і дазваляе дакрануцца да творчасці. Напрыклад, ва ўстанове беражліва захоўваюцца калекцыя дакументаў сям'і Максіма Багдановіча, фатаграфіі карцін Леаніда Шчамялёва і ваенныя кадры вядомага кінааператара Юльяна Доўнера. Макаранка А.А. гэтак жа агучыла асноўныя напрамкі і перспектывы развіцця архіўнай справы ў БДАМЛІ. Архіўная праца не спыняецца.

Памяць у дакументах. Гісторыя і развіццё сістэмы архіўнай справы і справаводства ў Беларусі

Дзяржаўныя архівы прызнаны эфектыўнай галіной па выкананні праграмы "Культура Беларусі"