27.05.2025

Анлайн-выстава «Народны беларускі паэт Янка Купала. Па старонках жыцця і творчасці» ў рамках сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта «Дзень у гісторыі»

У рамках Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта «Дзень у гісторыі» Дзяржкамархіў Рэспублікі Татарстан прадстаўляе анлайн-выставу «Народны беларускі паэт Янка Купала. Па старонках жыцця і творчасці», прысвечаную 50-годдзю музея Я. Купалы ў с. Печышчы Верхнеуслонскага раёна Рэспублікі Татарстан (https://bdamlm.by/images/Tatarstan_Kupala.pdf).

У сваю чаргу Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва дапоўніў яе дакументамі са сваіх фондаў. Сярод іх фатаграфія лавы на беразе Волгі, дзе любіў сядзець Янка Купала і фатаграфія А.А.Вархамеева, які распавядае супрацоўніцы Літаратурнага музея Янкі Купалы Ядвізе Раманоўскай пра свае сустрэчы з Купалам у с. Печышчы. Пазнаёміцца з імі можна па спасылцы (https://bdamlm.by/images/bgamli_tat.pdf ).