19.05.2025

Тэатральны майстар-клас у БДАМЛМ напярэдадні Міжнароднага дня музеяў

16 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтваў (далей — БДАМЛМ) адбыўся тэатральны майстар-клас для навучэнцаў 8 – 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Мінска”, арганізаваны напярэдадні Міжнароднага дня музеяў. 

 

Мерапрыемства правяла вядучы архівіст Любоў Дударэвіч, якая мае рэжысёрскую адукацыю і навыкі акцёрскага майстэрства. Удзельнікі майстар-класа асвоілі дыхальную тэхніку і спецыяльныя практыкаванні на развіццё маўлення. Школьнікі даведаліся пра важнасць правільнага дыяфрагмальнага дыхання для выразнасці голасу, адпрацавалі розныя артыкуляцыйныя практыкаванні, трэніраваліся ў чытанні скарагаворак і паспрабавалі сябе ў імправізацыі. 

Майстар-клас прайшоў у цёплай і творчай атмасферы. Вучні з вялікім энтузіязмам выконвалі заданні і задавалі пытанні. Правядзенне тэатральнага майстар-класа дазволіла БДАМЛМ выйсці за рамкі традыцыйных музейных фарматаў і прапанаваць моладзі новы спосаб пазнання культуры праз актыўны ўдзел у творчым працэсе.