13.10.2025

Сумесны сход БДАМЛМ і БДАНТД у межах арганізацыі мерапрыемстваў грамадзянскай абароны

10 кастрычніка 2025 года адбыўся агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў рамках сустрэчы з прадстаўніком Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі М.У.Карпяком.

 

Асноўнай мэтай мерапрыемства было вывучэнне ўзроўню падрыхтоўкі супрацоўнікаў устаноў культуры да дзеянняў ва ўмовах магчымых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама пытаннях грамадзянскай абароны. Мерапрыемства спрыяла павышэнню дасведчанасці персаналу аб мерах засцярогі і парадку дзеянняў у экстранных сітуацыях. Удзельнікі атрымалі неабходныя рэкамендацыі і інструкцыі, якія павышаюць узровень кампетэнтнасці і ўпэўненасці ў рэагаванні на патэнцыйныя пагрозы.