21.02.2024

Справаздачна-выбарны сход членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ

21 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі (далей — ППА) БДАМЛМ. З дакладам аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта ППА архіва-музея за перыяд са студзеня 2020 года па люты 2024 года выступіла старшыня ППА Марына Аляксееўна Філімонцава. Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі за дадзены перыяд выступіла член камісіі Таццяна Віктараўна Кекелева. Па выніках прадстаўленых дакладаў сход прагаласавала за прызнанне дзейнасці прафсаюзнага камітэта ППА здавальняючай.

На сходзе былі абраныя: старшыня ППА – М.А. Филимонцева, казначэй ППА – Л. Ю. Студзінская.

У склад прафсаюзнага камітэта ўвайшлі: М.А. Філімонцава, Г.Б. Багамолава, Н.Д. Кручок, С.С. Мамонава, Л.Ю. Студзінская.

У склад рэвізійнай камісіі былі абраныя: Т.С. Барысёнак, Н.А. Мізон, Н.П. Прынько. Старшынёй рэвізійнай камісіі – Н.П. Прынько.

Дэлегатам на справаздачна-выбарную канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і на справаздачна-выбарную канферэнцыю раённага аб'яднання прафсаюзаў была абраная М.А. Філімонцава.

У рабоце справаздачна-выбарнага сходу прыняла ўдзел Таццяна Сяргееўна Сівянкова, галоўны бухгалтар Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Таццяна Сяргееўна дала высокую ацэнку дзейнасці ППА архіва-музея і выказала словы падзякі за плённае супрацоўніцтва з Мінскай гарадской арганізацыяй.