03.03.2026

Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

2 сакавіка 2026 года вядучы архівіст Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай ўстановы  культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.

Падчас правядзення семінара асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы, складанне і ўнясенне змен у наменклатуру спраў, фарміраванне і афармленне спраў, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, перадача дакументаў на захоўванне ў архіў арганізацыі.