Выстава, падрыхтоўка якой заняла тры гады, спалучыла ў адной прасторы ўсё тое, што як і ў працах Ван Гога, выходзіць за звыклыя межы ўспрыняцця: тэматычныя працы звыш 60 беларускіх майстроў, мемы, творы поп-арта, шматлікія інсталяцыі (як, напрыклад, сабраны з каляровай паперы і шкла пазваночнік Фрыды Кало), нечаканыя аб’екты альфакторнага мастацтва, асобна створаная японская зона з гравюрамі, прадастаўленымі Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь (Японія і японскае мастацтва заўсёды натхнялі Ван Гога). Найбольш нечаканым сюрпрызам стаў прагляд імерсійнага фільма з жывымі акцёрамі, якія чыталі лісты і дзённікі Ван Гога, і дэманстрацыяй у некалькіх праекцыях прац мастака.
Дзякуючы поўнай магіі атмасферы выставы, работнікі БДАМЛМ не проста пабачылі, але занурыліся ў “Сны Ван Гога”.

