16.05.2025

Работнікі БДАМЛМ наведалі спектакль «Бах-бах-бах»

15 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сталі гасцямі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». У актавай зале школы для работнікаў архіўных устаноў і членаў іх сем’яў адбыўся спектакль «Бах-бах-бах» па п’есе Юліі Паспелавай. Спектакль прымеркаваны да юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

На паказе спектакля прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў. З уступным словам выступіла дырэктар школы М.Б.Міхайлічэнка.

П’еса паказвае вайну так, як яе можа зразумець дзіця, — разам з героямі спектакля гледачы праходзяць франтавымі дарогамі і бачаць жудаснае гора – Вайну –  вачыма наіўнай цыркавой сабакі і іншых хатніх жывёл, пакінутых людзьмі на волю лёсу. Удзельнікі спектакля выступілі жыва і ярка, паказаўшы выдатны ўзровень акцёрскага майстэрства і творчай смеласці.

Па заканчэнні спектакля А.Л.Воінаў падзякаваў юных артыстаў і ўручыў ім салодкія падарункі.