29.05.2025

Работнікі БДАМЛМ наведалі экспазіцыю «Дарога да перамогі» ў Міжнародным выставачным цэнтры Belexpo

28 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі часовую экспазіцыю ў Міжнародным выставачным цэнтры Belexpo «Дарога да перамогі», прымеркаваную 80-годдзю Вялікай Перамогі.

 

У экспазіцыйнай зале – больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца адноўленая Плошча Перамогі. Вакол яе прадстаўлены тэматычныя блокі ў храналагічнай паслядоўнасці, пачынаючы ад нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз, гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Прадстаўлены абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі, ключавыя бітвы на франтах Вялікай Айчыннай вайны («Вызваленне Беларусі»; «Вызваленне Еўропы. Разгром фашысцкай Германіі. Вынікі вайны»). Асобны блок прысвечаны захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі.

Дзякуючы сучасным мультымедыйным тэхналогіям і інтэрактыўным зонам работнікі БДАМЛМ змаглі глыбока адчуць атмасферу тых трагічных гадоў і пранікнуцца подзвігам савецкіх воінаў.